А золата не знайшлі
09.11.2011
—
ЧП
У Пінску пенсіянер зайшоў у пад'езд дома, дзе на яго напаў рабаўнік.
Пацярпелы застаўся без заручальнага пярсцёнка і залатой пячаткі. 30-гадовага рабаўніка затрымалі, але золата падчас вобыску не знайшлі. Апісалі маёмасць рабаўніка, якая пацягнула на 1 400 000 рублёў, а ўкрадзенае золата каштуе 3 мільёны.
Сымон Свістуновіч.