19-гадовы інвалід абкрадаў ветэранаў
08.11.2011 08:45
—
ЧП
19-гадовы інвалід абкрадаў ветэранаў

Хлопца затрымалі ўсяго за некалькі гадзін пасля таго, як абкрадзены гарадзенец паведаміў аб знікненні 5 медалёў са свайго дому ў вёсцы Пачуйкі Ваўкавыскага раёну. Аказалася, што злаўмыснік мэтанакіравана выбіраў у сусэдніх вёсках дамы ветэранаў, дзе ўжо звычайна ніхто не жыў, а нашчадкі выкарыстоўвалі іх як лецішчы.
Затрыманы падазраецца таксама ў яшчэ шасці падобнага кшталту крадзяжах.
Паводле uvd.grodno.by