У падвале пяціпавярховіка ў Баранавічах злавілі лісяня
28.10.2011 15:51
—
ЧП
У падвале пяціпавярховіка ў Баранавічах злавілі лісяня
Лісяня трапіла ў тэхнічны падвал жылога дома па вуліцы Войкава праз тунэль з цеплавымі камунікацыямі, выкапаны працоўнымі “Баранавічыкамунцепласетка”.
Знайшлі лісяня і паведамілі пра гэты незвычайны выпадак Intex-press працоўныя КУВП “Баранавічыкамунцепласетка”, якія цяпер выконваюць рамонт цеплавых камунікацыяў па вул. Войкава, 19. Па іх словах, звярок хутчэй за ўсё ўночы ўваліўся ў выкапаную перад самым домам яму і па пракладзеных трубах трапіў у падвал.
![У падвале пяціпавярховіка ў Баранавічах злавілі лісяня](http://www.21.by/pub/news/2011/10/1319809232848775.jpg)
![У падвале пяціпавярховіка ў Баранавічах злавілі лісяня](http://www.21.by/pub/news/2011/10/1319809232919085.jpg)
Працоўныя заўважылі лісяня яшчэ ўчора ўвечары, але адразу не прыдумалі, што з ім рабіць. Сёння трое чалавек злавілі звярка, звязаўшы яму лапы і пысу, каб не кусаўся. Па іх словах, ліса паводзіла сябе адэкватна, нікога не пакусала, але выглядала моцна напалоханай.
![У падвале пяціпавярховіка ў Баранавічах злавілі лісяня](http://www.21.by/pub/news/2011/10/1319809232935652.jpg)
На ляснога жыхара сыходзіліся паглядзець людзі з навакольных дамоў.
Пазней лісяня забраў супрацоўнік Баранавіцкай гарадской ветэрынарнай станцыі. Звярка пасадзілі ў клетку, паклалі яму піць і есці, ад чаго ён, праўда, адмовіўся.
![У падвале пяціпавярховіка ў Баранавічах злавілі лісяня](http://www.21.by/pub/news/2011/10/1319809232955963.jpg)
![У падвале пяціпавярховіка ў Баранавічах злавілі лісяня](http://www.21.by/pub/news/2011/10/1319809233213012.jpg)
![У падвале пяціпавярховіка ў Баранавічах злавілі лісяня](http://www.21.by/pub/news/2011/10/1319809233228612.jpg)
Цяпер, каб высветліць здаровы гэта звер ці хворы на шаленства, за ім цягам 10 дзён будуць назіраць ветэрынары.
![У падвале пяціпавярховіка ў Баранавічах злавілі лісяня](http://www.21.by/pub/news/2011/10/1319809233244605.jpg)
![У падвале пяціпавярховіка ў Баранавічах злавілі лісяня](http://www.21.by/pub/news/2011/10/1319809233260398.jpg)
Аднак, як распавялі Intex-press на ветэрынарнай станцыі, у кожным выпадку гэтага маладога звярка чакае незайздросны лёс. Паколькі лісы з’яўляюцца патэнцыйнымі носьбітамі віруса шаленства і лічацца шкодным відам, злоўленае ў Баранавічах лісяня ўсыпяць.