Студэнт зарабіў больш за 80 мільёнаў рублёў на... "Wеbmоnеу"
Упраўленнем Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю па Віцебскай вобласці скончана расследаванне крымінальнай справы, заведзенай у дачыненні да студэнта завочнага аддзялення Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, які ажыццяўляў незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць без неабходнай рэгістрацыі. Як устанавілі ў свой час у дэпартаменце, прадпрымальны студэнт займаўся продажам з выкарыстаннем падкантрольных яму банкаўскіх электронных пластыкавых картак аднаго з беларускіх банкаў за беларускія рублі электронных грошай сістэмы "Wеbmоnеу", намінаваных у валюце. А таксама прадастаўляў за ўзнагароджанне праз інтэрнэт права доступу да баз звестак для капіявання фільмаў і гэтак далей. Ад сваёй "інтэлектуальнай дзейнасці" атрымаў немалы прыбытак — больш за 80 мільёнаў рублёў. Нядаўна пракурорам Віцебскай вобласці на падставе раскаяння (дарэчы, раней не судзімага) студэнта, жыхара Віцебска, 1989 года нараджэння, і кампенсацыі ім дзяржаве незаконна атрыманага прыбытку расследаванне было спынена.
Аляксандр ПУКШАНСКІ.