Патрапілі ў аварыю. А потым — у "палон"
22.10.2011
—
ЧП
Раніцай на аўтадарозе Наваполацк — Баравуха-1 каля вёскі Ахотніца Полацкага раёна сутыкнуліся аўтамабілі ВАЗ-2101 і ВАЗ-2106. Выратавальнікаў выклікаў сведка аварыі.
У першай машыне аказаліся заблакаванымі кіроўца і пасажыр, у другой — кіроўца. Вызвалялі ўсіх траіх пры дапамозе гідраўлічнага аварыйна-выратавальнага інструменту, пасля чаго пацярпелыя з траўмамі рознай ступені цяжкасці былі шпіталізаваныя ў Наваполацкую цэнтральную гарадскую бальніцу.
Сяргей РАСОЛЬКА.