"Дзіця – галоўны пасажыр"

Источник материала:  
20.10.2011 — ЧП

Каб папярэдзіць аварыі з удзелам дзяцей, Дзяржаўтаінспекцыя 20-30 кастрычніка праводзіць рэспубліканскую дэкаду "Дзіця – галоўны пасажыр".Узмоцнены кантроль за правіламі перавозкі непоўнагадовых.

Пра гэта паведамляе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці.

Штодня на працягу дэкады інспектары на розных дарогах будуць спыняць аўтамабілі з дзецьмі. За перавозку дзяцей да 12 гадоў на пярэднім сядзенні легкавога аўтамабіля пры адсутнасці спецыяльнага сядзення прадугледжаны штраф да чатырох базавых велічыняў – да 140 000 рублёў. Такі самы штраф атрымае вадзіцель, калі ў яго машыне дарослы пасажыр, непрышпілены рамянём бяспекі, седзячы на заднім сядзенні, будзе везці дзіця, трымаючы яго на каленях.

У вадзіцеляў будзе магчымасць атрымаць не толькі штраф, але і прызы. Дзеля гэтага давядзецца запоўніць анкеты, якія стануць своеасаблівымі заяўкамі на ўдзел у розыгрышы прызоў.

Паводле інфармацыі Гродзенскай абласной Дзяржаўтаінспекцыі, за студзень-верасень у вобласці адбылося 26 аварый з удзелам дзяцей-пасажыраў. Загінулі 2 дзіцяці, 25 атрымалі раненні.

Падрыхтавала Святлана ЦІШКО.

←В России выдвинули новую версию крушения Як-42 под Ярославлем

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика