У бочцы са смеццем выбухнуў балончык?
06.10.2011
—
ЧП
Няшчасны выпадак адбыўся ў садовым таварыстве "Мерыдыян" каля вёскі Кароліна Гродзенскага раёна.
Пенсіянерка 1933 года нараджэння, знаходзячыся на сваім прысядзібным участку, паліла смецце ў металічнай бочцы аб'ёмам 200 літраў. У нейкі момант у ёй адбыўся выбух, прычынай якога, як мяркуецца, стаў балончык з бытавой хіміяй. Гаспадыня атрымала тэрмічныя апёкі першай-другой ступені 10 працэнтаў цела (перадплечча, галёнак ног).
Сяргей РАСОЛЬКА.