Раней чарніцы і журавіны, цяпер — арэхі

Источник материала:  
06.10.2011 — ЧП

Сёлета не раз супрацоўнікі міліцыі фіксавалі крадзяжы спецыфічнага тавару. Летам зладзеі квапіліся на чарніцы, сабраныя ў лясах. Пазней з’явіліся заявы, што крадуць мяхі з журавінамі. А зараз вось зламыснікі сталі збіраць ураджай арэхаў на чужых падворках і ў падсобных памяшканнях. Так, у міліцыю звярнуўся жыхар Брэсцкага раёна, бо з яго прысядзібнага ўчастка ў вёсцы Шчэбрын скралі — з дрэў — прыкладна 40 кілаграмаў грэцкіх арэхаў. А ў кобрынскай пенсіянеркі са склепа вывалаклі бульбу, цыбулю, часнок і 25 кілаграмаў арэхаў. У апошнім выпадку ўстаноўлена, што крадзеж здзейсніў бомж.

Яна СВЕТАВА.

←Разбойны напад на таксіста ў Гомелі

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика