Забіў сына сужыцелькі
06.10.2011
—
ЧП
У Сенненскім раёне ў адной з вёсак 33-гадовы сужыцель гаспадыні дома забіў яе 21-гадовага сына. Труп маладога чалавека міліцыянеры знайшлі на вуліцы. Пасынак, які жыў у Оршы, і айчым, мясцовы жыхар (абодва — непрацуючыя), пасварыліся. Завязалася бойка. Вынік ужо вядомы. Заведзена крымінальная справа.
Аляксандр ПУКШАНСКІ.