Агонь забраў сямейную пару
06.10.2011
—
ЧП
Ад чаго загінулі сужэнцы ў вёсцы Слабада Мазырскага раёна, пакуль не могуць сказаць у прэс-службе Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС. Дакладна вядома, што пенсіянеры былі добрапрыстойнымі грамадзянамі і абодва не курылі. Тым не менш, глыбокай ноччу іх дом загарэўся. Выратавальнікі, якія прыехалі на месца здарэння, убачылі будынак, цалкам ахоплены агнём. Адначасова была знішчана і адрына, што стаяла побач.
Ірына АСТАШКЕВІЧ.