Унук не зрабіў высноў...

Источник материала:  
06.10.2011 — ЧП

На пажары, які адбыўся ў жылым доме па вуліцы Набярэжнай у Крычаве, загінуў 37-гадовы мужчына, унук гаспадыні.

Як расказалі ў Цэнтры сацыялогіі і прапаганды бяспекі МНС РБ, літаральна за месяц да гібелі мужчына ў выніку неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні ўжо дапускаў узнікненне пажару. Але тады загаранне своечасова заўважылі родныя і здолелі адвесці бяду. Як высветлілася, ненадоўга... Са слоў відавочцаў, удзень перад трагедыяй мужчыну бачылі ў стане алкагольнага ап'янення. Калі ж прыкладна ў 21 гадзіну вечара 83-гадовая гаспадыня заўважыла пажар, дапамагчы ўнуку ўжо было немагчыма. На шчасце, сама жанчына не пацярпела, а вось дом агнём быў знішчаны практычна дашчэнту. Як мяркуецца, усё адбылося з-за неасцярожнасці пры курэнні.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Разбойны напад на таксіста ў Гомелі

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика