На трасе Мінск – Ашмяны абрабавалі мінчан

Источник материала:  
04.10.2011 — ЧП

Траіх жыхароў Мінска, якія ехалі на аўтамабілі “Опель-Вектра”, ноччу 2 кастрычніка каля вёскі Вялікая Дайнава абрабавалі трое невядомых злачынцаў у масках. Забралі 12 тысяч долараў і два ноўтбукі.

Начальнік штаба райаддзела міліцыі Валожынскага раёна Віталь Мінкевіч паведаміў нашаму выданню: 56-гадовы мінчанін, яго сябар і 18-гадовая дачка на “Опелі-Вектра” ў нядзелю ноччу вярталіся з Літвы ў Мінск.

Каля вёскі Вялікая Дайнава на абочыне дарогі галасаваў невядомы мужчына. Вадзіцель “Опеля” спыніўся. Пасля гэтага раптам да яго машыны пад’ехала іншамарка, з яе выскачылі трое людзей у масках. Яны забралі ў мінчан валюту і камп’ютары і паехалі з месца здарэння.

Паводле заявы пацярпелых, рабаўнікі былі на машыне “Аўдзі” ці БМВ. У поцемках цяжка было разгледзець дакладна.

Злачынства не было раскрытае па гарачых слядах. Міліцыя ўзбудзіла крымінальную справу па чацвертай частцы 206 артыкула Крымінальнага кодэкса – “Рабаванне, здзейсненае арганізаванай групай ці ў асабліва буйным памеры”. Злачынства караецца пазбаўленнем свабоды на тэрмін ад пяці да трынаццаці гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Сяргей ЗЯНЬКО.

←В Пакистане новый теракт против шиитов: 12 погибших

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика