Студэнтку БДУІР насмерць збілі на пешаходным пераходзе
Студэнтку 1 курса ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі на пешаходным пераходзе збіў аўтамабіль БМВ. 17-гадовыя дзяўчына памерла на месцы.
Здарэнне адбылося 27 верасня ў 22 гадзіны 30 хвілін на вуліцы Сурганава (побач з гандлёвым домам "Рыга") у Мінску. 22-гадовы малады чалавек на аўтамабілі БМВ-520 збіў дзяўчыну, якая пераходзіла вуліцу на чырвоны сігнал святлафора. Як растлумачыла старшы інспектар па АіП АДАІ Савецкага раёна Марыя Дзьякава, студэнтка пачала пераходзіць дарогу на зялёны сігнал, але не паспявала і заканчвала на чырвоны. Машыны, якія чакалі зялёны сігнал, прапусцілі яе, а кіроўца БМВ занадта позна яе заўважыў, рэзка затармазіў, але пазбегнуць наезду не ўдалося. Удар быў такой сілы, што з пацярпелай зляцеў абутак.
Алена КРАВЕЦ.
Загінуў у пошуку... спіртнога62-гадовы жыхар абласнога цэнтра атрымаў смяротныя траўмы, спрабуючы са сваёй кватэры на трэцім паверсе выбрацца на вуліцу, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Мужчына любіў выпіць і, згодна з папярэдняй інфармацыяй, раніцай спускаўся на вуліцу па звязаных прасцінах, каб набыць спіртное. Незадоўга да гэтага ён атрымаў пенсію, і жонка, ведаючы, што муж можа паддацца алкагольнай спакусе, вырашыла абмежаваць яго рух на час свайго знаходжання ў сваякоў. Для гэтага яна зачыніла дзверы і не пакінула ключ. Тады пенсіянер пайшоў, так бы мовіць, па-банку: звязаўшы некалькі прасцін і навалачку, ён палез уніз, але не ўтрымаўся. Мужчына памёр на месцы.
Барыс ПРАКОПЧЫК.
Тралейбус наляцеў на маршруткуНа скрыжаванні вуліц Арлоўскай і Гаўрылава ў Брэсце тралейбус пратараніў маршрутнае таксі. Ад удару аўтамашына "Газель" атрымала сур'ёзныя пашкоджанні. Дваіх пасажыраў маршрутнага таксі прыйшлося шпіталізаваць. У тралейбусе ніхто не пацярпеў. Паводле папярэдняй версіі, тралейбус рухаўся на забараняльны сігнал святлафора.
Яна СВЕТАВА.