Міліцыя вярнула жыхару Мастоў 30 тысяч долараў
23.09.2011 15:19
—
ЧП
Міліцыя вярнула жыхару Мастоў 30 тысяч долараў
Мужчына паехаў у Гродна з 23 тысячамі долараў, 4 тысячамі еўра і 1,5 мільёнамі рублёў. Вялікія грошы 33-гадовы жыхар Мастоў узяў з сабой дзеля набыцця кватэры. Аднак дамоў ён вяртаўся таксама з грашыма.
Каля Скідзеля мужчына спыніўся на запраўцы. Там, як тлумачыў пацярпелы супрацоўнікам міліцыі, дзеля зручнасці паклаў барсетку з валютай на дах машыны.
Пра грошы небрака ўзгадаў толькі ад’ехаўшы ад запраўкі некалькі кіламетраў. Зразумела, барсеткі на даху не было, але дзе яна згубілася, заставалася толькі здагадвацца.
Мужчына звярнуўся ў міліцыю.
Заінелую барсетку на наступную раніцу знайшлі супрацоўнікі Гродзенскага РАУС. Яна ўсю ноч праляжала ў кювеце, але грошы засталіся на месцы.