Маму парэзала дачка
А бабулю — былога вязня — катавала ўнучка.
Недалёка ад Віцебска, у вёсцы Копці, 37-гадовая жанчына выпадкова параніла нажом для чысткі бульбы маці, якая потым памерла ў бальніцы. Дачка кухарыла і паралельна сварылася з пажылой маці, якая, на яе погляд, "моцна стукала дзвярыма". Калі абед быў прыгатаваны, дачка прапанавала маці пайсці ў свой пакой, каб есці. Калі пачула, што тая не хоча, спрабавала сілай зацягнуць яе ў пакой. У руках дачкі быў нож, якім яна выпадкова і параніла жанчыну. Дачка выклікала па дапамогу медыцынскую сястру ФАП, а тая выклікала "хуткую". На жаль, і гэта не выратавала маму, якая ў той жа дзень памерла.
Як паведаміла "Звяздзе" памочнік пракурора Віцебскага раёна Наталля Сяўрукова, суд вынес прыгавор дачцэ — абмежаванне волі тэрмінам на два гады з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
А 81-гадовая жанчына, былая вязніца канцлагера, пацярпела ад ўнучкі, якая на працягу трох тыдняў яе біла кулакамі і нагамі, кідала бабулю на сцены.
Пракуратура Віцебскага раёна распачала ў дачыненні да ўнучкі крымінальную справу. Прыгаворам суда яе пазбавілі волі тэрмінам на 1 год і сем месяцаў.
Аляксандр ПУКШАНСКІ.
Забойцу знайшлі дома17 верасня ў Бялыніцкі аддзел аховы паступіла паведамленне ад дзяжурнага РАУС аб забойстве. На працягу некалькіх хвілін на месца здарэння на вуліцу Макроўскую прыбыў нарад групы затрымання і знайшоў цела мужчыны з мноствам нажавых раненняў. Гаспадар дома расказаў, што выпіваў разам з двума сябрамі, а потым паміж гасцямі пачалася сварка, падчас якой адзін з мужчын напаў на другога з нажом, а потым збег. У выніку забойца быў затрыманы ў сваім доме. У Магілёўскім абласным упраўленні Дэпартамента аховы паведамілі, што раней судзімы жыхар Бялынічаў, 1991 года нараджэння, які паведаміў, што ўчыніў нажавыя раненні чалавеку на глебе непрыязных асабістых стасункаў.
Алена Казлова.