"У калодзежы чалавек, ён просіць дапамогі"
Такі зварот паступіў брагінскім выратавальнікам ад відавочца здарэння каля 13 гадзін дня. Інцыдэнт адбыўся ў райцэнтры па вуліцы Кірава.
На месцы работнікі МНС знайшлі калодзеж для пітной вады глыбінёй каля 10 метраў, які не эксплуатаваўся. У ім сапраўды знаходзіўся грамадзянін без пэўнага месца жыхарства. Небараку выцягнулі і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. З папярэднім дыягназам "агульнае пераахаладжэнне" той быў дастаўлены ў цэнтральную раённую бальніцу. Сам мужчына дакладна патлумачыць сэнс уласных дзеянняў не змог. Магчыма, ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.
Сяргей РАСОЛЬКА.
Хлопчык загінуў ад электратокуТрохгадовы хлопчык загінуў ад удару электратокам у Мсціслаўскім раёне.
Выратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, канстатавалі смерць дзіцяці ў выніку электратраўмы. Прычынай трагедыі стала няспраўная электраправодка: аголены провад ляжаў на металічнай лесвіцы, да якой, відаць, дакранулася дзіця. Загінулага хлопчыка знайшоў бацька.
БЕЛТА.