Пахмелле "п'янай рускай дзяўчыны": пазбаўленне на 3 гады права кіравання аўтамабілем і тры штрафы

Источник материала:  
07.09.2011 — ЧП

Гераіня відэароліка "П'яная руская дзяўчына ў Беларусі (канфлікт з ДАІ)" на тры гады пазбаўлена права кіравання аўтамабілем і аплаціла тры штрафы — за дробнае хуліганства, за кіраванне без вадзіцельскага пасведчання і ў стане алкагольнага ап'янення. Аб гэтым БЕЛТА паведаміў начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Магілёўскага аблвыканкама Раман Посахаў.

Паводле яго слоў, 2 верасня сталі вядомы вынікі хіміка-таксікалагічнага даследавання крыві жанчыны на колькасць этылавага спірту — 2,11 праміле. У панядзелак, 5 верасня, супрацоўнікі Касцюковіцкага РАУС склалі два пратаколы аб яе прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці. Першы — за кіраванне ў нецвярозым стане. За гэта парушэнне жанчына аплаціла Br1 млн 50 тыс. Другі — за кіраванне без вадзіцельскага пасведчання — штраф Br35 тыс. Як растлумачыў Раман Посахаў, на момант затрымання ў жанчыны не было правоў. Беларускія міліцыянеры звязаліся з расійскімі калегамі, якія паведамілі аб тым, што ёй было выдадзена расійскае вадзіцельскае пасведчанне. Паводле рашэння беларускіх праваахоўнікаў, яна пазбаўлена права кіравання на тры гады і ўнесена ў расійскую базу звестак грамадзян, пазбаўленых права кіравання аўтамабілем. Раней, 22 жніўня, жанчына была аштрафавана за дробнае хуліганства на суму Br70 тыс. Аплаціўшы штрафы, жанчына паехала ў Расію.

Ролік аб затрыманні супрацоўнікамі аддзялення ДАІ Касцюковіцкага РАУС п'янай жанчыны-вадзіцеля з'явіўся ў інтэрнэце ў канцы жніўня і на працягу некалькіх дзён быў адным з самых папулярных.

У Мінску матацыкліст зарабіў адразу чатыры штрафы

У Мінску матацыкліст паспрабаваў уцячы ад ДАІ і зарабіў адразу чатыры штрафы, паведамілі БЕЛТА ў АДАІ Фрунзенскага раёна сталіцы.

Спачатку ён не спыніўся па патрабаванні інспектара дарожна-патрульнай службы на вуліцы Калеснікава. Яму ўдалося ўцячы ад машыны ДАІ дзякуючы высокай хуткасці, якую можа развіваць спартыўны матацыкл.

У той жа дзень матацыкліст зноў трапіў на вочы таму ж супрацоўніку дарожнай міліцыі. На гэты раз інспектар паспеў заскочыць на матацыкл, а затым затрымаць вадзіцеля і даставіць у падраздзяленне міліцыі. На матацыкліста было складзена адразу чатыры адміністрацыйныя пратаколы. Аказалася, што ён пазбаўлены вадзіцельскіх правоў, у яго няма страхоўкі. Акрамя таго, ліхач ехаў на матацыкле без нумароў. Яшчэ адзін штраф яму пагражае за тое, што не спыніўся па патрабаванні інспектара.

Больш за тое, у матацыкліста знайшлі пакецік з рэчывам, вельмі падобным на марыхуану. Цяпер праводзіцца яго аналіз. У крыві затрыманага выяўлены таксама сляды наркотыку: прыкладна за два дні да затрымання ён курыў марыхуану.

←Семь валютчиков за семь дней задержали в Могилевской области

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика