Навошта падстрэліў барсука?
01.09.2011
—
ЧП
Каля гадзіны ночы работнікі Столінскай міжрайінспекцыі ў паляўнічых угоддзях Столінскага лясгаса паблізу вёскі Белавуша спынілі для праверкі аўтамабіль "Луаз" пад кіраваннем вадзіцеля СВК "Беражное".
На пярэднім сядзенні машыны ляжалі зачахлёная паляўнічая стрэльба ТОЗ-63 16-га калібру, сем падрыхтаваных патронаў і адна пустая гільза. Падчас праверкі паляўнічы паказаў дакументы на права палявання на вадаплаўную птушку. Аднак пры аглядзе ў багажніку машыны быў знойдзены мех з бурымі плямамі крыві. А ў ім — туша барсука з агнястрэльным раненнем. Трэба заўважыць, што гэта від, які ўнесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Цяпер браканьера чакае крымінальная адказнасць.
Сяргей РАСОЛЬКА.