Чыгуначная трагедыя
31.08.2011
—
ЧП
У Бабруйску пад коламі цягніка загінуў 13-гадовы хлопчык.
Здарэнне адбылося 28 жніўня каля чыгуначнага пераезду на вуліцы Пушкіна. Чатыры падлеткі вярталіся дадому пасля футбольнага матча. Паводле папярэдняй інфармацыі, тры хлопцы пайшлі на пераход, а адзін вырашыў скараціць дарогу і пайшоў наўпрост праз чыгуначныя пуці. Ён прапусціў адзін цягнік, але не заўважыў сустрэчны. Ад атрыманых траўмаў падлетак памёр на месцы.
Ул. інф.