З пачатку года ў Брэсцкай вобласці патанулі 80 чалавек
24.08.2011 14:18
—
ЧП
З пачатку года ў Брэсцкай вобласці патанулі 80 чалавек
Пацяпленне зноў падаўжае купальны сезон, а таму па-ранейшаму актуальным застаецца праблема бяспекі на вадзе. Расслабляцца нельга ні эпідэміёлагам, якія адсочваюць чысціню вады, ні выратавальнікам, якія адказваюць за бяспеку ў зонах адпачынку. Пра гэта і вялася гаворка на прэс-канферэнцыі ў аддзеле грамадскага здароўя абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.
Алена Падушкіна, загадчыца аддзялення камунальнай гігіены Брэсцкага АЦГЭіГЗ, адзначыла, што санітарнаму стану вады надаецца пастаянная ўвага. Больш за 900 проб узялі спецыялісты, звыш 12 працэнтаў іх не адпавядалі патрабаванням бяспекі. Эпідэміёлагі выносяць пастановы аб прыпыненні купання ў забруджаных месцах, але нават дарослыя людзі іх часцяком ігнаруюць. Між тым, праз ваду перадаецца шэраг інфекцыйных хвароб, таму купанне можа прынесці сур’ёзныя праблемы вашаму арганізму. “Купацца неабходна толькі ва ўстаноўленых месцах, – пераканана Алена Антонаўна. – У вобласці 101 зона адпачынку. Зараз у 10 з іх прыпынена купанне. Не рэкамендую прымаць там водныя працэдуры”.
І ўсё ж не мікробы прыносяць сёння сумныя лічбы статыстыцы, а бяспечнасць людзей, якая выліваецца ў дзясяткі трагічных здарэнняў і смерцяў. Як паведаміў начальнік вадалазна-выратавальнай службы абласнога таварыства выратавання на вадзе Уладзімір Несцераў, вобласць па колькасці тапельцаў займае ў рэспубліцы 4-е месца. З пачатку года ахвярамі вады сталі на Брэстчыне 80 чалавек, 9 з іх – дзеці.
І хоць лічбы меншыя за мінулагоднія, але Уладзімір Рыгоравіч занепакоены: “Ад здарэння да здарэння паўтараецца адно і тое ж: людзі не хочуць берагчы сябе, а таму асноўныя прычыны трагедый на вадзе – грэбаванне мерамі бяспекі, няўважлівасць з боку бацькоў, купанне ў нецвярозым выглядзе. Амаль 80 працэнтаў тапельцаў знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення, што значна больш у параўнанні з мінулым годам. Там, дзе ёсць выратавальныя станцыі, выпадкаў смерці на вадзе не зарэгістравана, 46 чалавек былі выратаваны. Але як прывучыць людзей купацца толькі там, дзе рабіць гэта дазволена афіцыйна?..”
Фактараў рызыкі на вадзе і сапраўды шмат, але самым небяспечным з іх па-ранейшаму застаецца чалавечы. Кожны з нас найперш павінен быць адказным перад сабой, толькі тады вада стане выключна радасцю.