Бязлітасныя — рыбалоўныя сеткі, а таксама і штрафы за іх
24.08.2011
—
ЧП
Двух жыхароў Быхава, якія лавілі рыбу ў Дняпры сеткамі, затрымалі спецыялісты Магілёўскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Вылавілі браканьеры няшмат — 23 рыбіны, усяго на 150 тысяч рублёў. Аднак калі ўрон кампенсаваць будзе няцяжка, то штраф — вялікая праблема. Справа ў тым, што рыбакі парушылі закон ужо ў другі раз, таму ім пагражае крымінальная адказнасць і штраф ад 20 і аж да тысячы "мінімалак". За такія грошы, каментуюць у інспекцыі, у краме можна набыць тону рыбы!
І гэта не адзіны выпадак. У Быхаўскім раёне нядаўна таксама былі затрыманы рыбакі, якія лавілі сеткамі, і таксама паўторна. За дзясятак плотак яны паплацяцца значна большымі грашыма.
Алена Казлова.