У Віцебску вулічных гандляроў караюць рублём

Источник материала:  
23.08.2011 12:57 — ЧП

У Віцебску вулічных гандляроў караюць рублём


З вулічнымі гандлярамі, якія рэалізуюць мінакам проста з "асфальту" прадукты харчавання, змагаюцца і міліцыя, і санстанцыя, і падатковая...

Тыповы прыклад. У Віцебску ля прадуктовай крамы жанчына, не з'яўляючыся індывідуальным прадпрымальнікам, без афармлення ўсіх неабходных дазволаў рэалізоўвала харчовыя тавары: кансервы, макарону і іншае. Тавар прывезла на "Мерседэсе". Падчас рэйду супрацоўнікі падатковай спынілі несанкцыянаваны гандаль. Тавар быў канфіскаваны, а на аўто коштам 100 мільёнаў рублёў быў накладзены арышт. Прадпрымальную гандлярку аштрафавалі на 100 базавых велічынь, а гэта аж 3,5 мільёна рублёў. Добра, што аўто не канфіскавалі, а маглі б. У адрозненне ад тавару — яго канфіскавалі на суму ўсяго толькі 32,5 тысячы рублёў. І трэба было дзеля гэтага рызыкаваць?

Толькі ў Чыгуначным раёне Віцебска — адным з трох у абласным цэнтры — у першым паўгоддзі аналагічным чынам супрацоўнікі падатковай склалі каля дзевяноста пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях. Канфіскавалі тавару агульным коштам больш як на 126 мільёнаў рублёў. Пра тое, што купленымі з асфальту прадуктамі можна лёгка атруціцца, бадай, нагадаць не будзе лішнім. А вы яшчэ гандлюеце? І купляеце? 


←Наводнение в Грузии: сотни пострадавших

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика