Расіяне сутыкнуліся

Источник материала:  
23.08.2011 — ЧП

У выніку ўдару двух аўтамабіляў з расійскімі нумарамі два чалавекі загінулі.

21 жніўня, у нядзелю, паблізу вёскі Вараніно Быхаўскага раёна ўдзень сутыкнуліся іншамаркі. На гэтым участку дарогі, якая звязвае беларуска-расійскае і беларуска-ўкраінскае памежжы, часта здараюцца аварыі. Жыхарка Санкт-Пецярбурга, якой 34 гады, кіравала аўтамабілем "Дэу Нэксія" і выехала на паласу сустрэчнага руху для абгону. Гэтым часам насустрач ехаў "Нісан Х-Трайл". У адно імгненне аўтамабілі сутыкнуліся і апынуліся ў кювеце.  

Расіяне сутыкнуліся

"Нісан" перакуліўся некалькі разоў. Адзін з пасажыраў гэтага аўтамабіля, 34-гадовы жыхар Санкт-Пецярбурга, загінуў на месцы. Вадзіцель і трое пасажыраў (27, 24 і 11 гадоў) атрымалі сур'ёзныя траўмы і былі шпіталізаваны ў раённую бальніцу. Не прайшло і сутак з моманту аварыі, як адзін з пасажыраў, 24-гадовы мужчына, так і не апрытомнеўшы, памёр. Вадзіцель і пасажыры "Дэу" не пацярпелі, толькі сам аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні.

Ілона Іванова.

←В Пинске восьмимесячный ребенок попал в реанимацию после «падения»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика