Шэсць чалавек атрымалі раненні пры перакульванні мікрааўтобуса

Источник материала:  
23.08.2011 — ЧП

Шэсць чалавек атрымалі раненні пры перакульванні мікрааўтобуса ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці, паведамілі БЕЛТА ва УДАІ МУС Беларусі.

ДТЗ адбылося паблізу вёскі Вялікія Бярэзаўцы на дарозе Астрына — Ваўкавыск. За рулём мікрааўтобуса Mercedes Sprіnter сядзеў мужчына 1979 года нараджэння. Праехаўшы закругленне дарогі, вадзіцель не справіўся з кіраваннем. Мікрааўтобус занесла, і ён з'ехаў у кювет, а потым перакуліўся. У выніку пацярпелі шэсць пасажыраў: 1979, 1978, 1982,1983, 1986 і 1989 гадоў нараджэння. Усе яны былі дастаўлены ў бальніцу.

Аварыя адбылася ў светлы час сутак, асфальтавае пакрыццё было мокрае. Магчыма, прычынай ДТЗ стала перавышэнне скорасці. У ДАІ адзначылі, што гэты вадзіцель 22 разы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні ПДР, у тым ліку хуткаснага рэжыму.

←В Пинске восьмимесячный ребенок попал в реанимацию после «падения»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика