У Шчучынскім раёне перакуліўся мікрааўтобус

Источник материала:  
22.08.2011 19:31 — ЧП

У Шчучынскім раёне перакуліўся мікрааўтобус


У Шчучынскім раёне перакуліўся мікрааўтобусВінаваты ў ДТЗ кіроўца мікрааўтобуса 22 разы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні правілаў дарожнага руху.

Здарэнне адбылося каля вёскі Вялікія Бярозаўцы на дарозе Астрына – Ваўкавыск. Рухаючыся ў бок Астрына 32-гадовы кіроўца не справіўся з кіраваннем мікрааўтобуса Mercedes Sprinter на закругленні дарогі. Аўтобус занесла на мокрым пакрыцці, з’ехаўшы ў кювет, ён перакуліўся. 

Пасажыры 1978,1979, 1982, 1983, 1986 і 1989 гадоў нараджэння трапілі ў бальніцу, двое з іх – у рэанімацыі. 

Як паведамілі “Твайму стылю” ў ДАІ, сам кіроўца ў аварыі не пацярпеў і знаходзіцца дома. Апошні раз ён прыцягваўся да адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху (перавышэнне хуткасці руху больш чым на 20 кіламетраў у гадзіну) усяго 3 тыдні таму. 

←Женщина на почве ревности подожгла дом соперницы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика