Інтарэсы забудоўшчыка і... заробак спецыяліста тэхнагляду

Источник материала:  
13.08.2011 — ЧП

Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці прапанаваў аблвыканкаму ўстанавіць матэрыяльную залежнасць спецыялістаў упраўленняў капітальнага будаўніцтва са скаргамі на недаробкі і дэфекты пасля здачы дамоў.

Толькі за май—чэрвень, калі працавала "гарачая лінія", у Камітэт дзяржкантролю Гродзенскай вобласці паступіла 116 скаргаў на няякаснае выкананне будаўніча-мантажных, аддзелачных, ізаляцыйных работ у шматкватэрных жылых дамах, добраўпарадкавання тэрыторый. Тут і падцёкі, і трэшчыны, і праблемы з вентыляцыяй, інжынернымі сеткамі ... У шэрагу выпадкаў мясцовыя выканаўчыя органы, заказчыкі і падрадныя арганізацыі фармальна ставіліся да законных патрабаванняў грамадзян, зацягваліся тэрміны ўстаранення недаробак і заўваг. Прычым гэта не тыя хібы, што выяўляюцца ў ходзе будаўніцтва і тут жа наводзіцца парадак, а ў дамах, якія ўжо здадзены ў эксплуатацыю, у тым ліку і летась.

Пры гэтым кожны дом ад пачатку і да здачы "вёўся" канкрэтным УКБ і таксама канкрэтным работнікам гэтага ўпраўлення, які ажыццяўляў тэхнічны нагляд. Адпаведна ён атрымаў зарплату, прэмію. Але дзе ж абарона інтарэсаў забудоўшчыкаў, якія, па сутнасці, нанялі гэтага спецыяліста для нагляду за якасцю будаўніцтва? Не выконваеш свае абавязкі — павінен карацца матэрыяльна, лічыць Камітэт дзяржкантролю.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

  Гарэў двойчы за некалькі гадзін

Своеасаблівы сумны рэкорд устанавіў непрацуючы мінчанін 1963 года нараджэння: яго ратавалі на пажарах, прычынай якіх быў ён сам з-за курэння ў ложку, двойчы на працягу некалькіх гадзін!

У нумары "Звязды" ад 12 жніўня мы ўжо расказвалі, што ў 4.04 суседзі паведамілі пра пажар ў кватэры на чацвёртым паверсе чатырохпавярховага жылога дома па вуліцы Вадалажскай. З-за курэння ў адным з яе пакояў загарэліся пасцельныя рэчы. Пажар ліквідавалі ў 4.20. Гаспадар не пацярпеў, толькі надыхаўся дыму, таму пасля агляду медыкамі ад шпіталізацыі адмовіўся. Аднак на гэтым усё не скончылася.

Як паведамілі ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС, праз тры гадзіны выратавальнікі зноў мусілі ехаць у гэтую ж кватэру па выкліку. На гэты раз у пакоі загарэлася крэсла. Гаспадару падчас другога ўзгарання не пашчасціла: мужчына з тэрмічнымі апёкамі галавы, кісцей рук (першай-другой ступені), тэрмаінгаляцыйнай траўмай, атручэннем прадуктамі гарэння быў шпіталізаваны. Прычына пажару неарыгінальная: неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні ў нецвярозым стане.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Минчанин украл у собственной семьи 56 миллионов рублей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика