Праз незачыненыя дзверы

Источник материала:  
20.07.2011 — ЧП

у Тураве Жыткавіцкага раёна невядомы пранік у прыватны дом, дзе выкраў грошы жыхара Мінска, які адпачывае там у бабулі. Адначасова ў гэтым гарадку абакралі яшчэ адзін дом. Злодзей таксама скарыстаўся свабодным доступам у веранду, адкуль прыхапіў шрубавёрт BОSH.

Па тым жа сцэнарыі ў Петрыкаве дзейнічаў раней судзімы мясцовы жыхар, які забраў прадукты харчавання з чужой хаты. Другі ўстаноўлены злодзей у Петрыкаве выкраў каштоўны мабільнік з кабінета складскога памяшкання — зноў жа дзверы былі незамкнёныя. Ну а ў Светлагорску раней судзімы за крадзеж праз адчыненую фортку кватэры выкраў 12 кг бульбы, але быў затрыманы міліцыяй.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

←Малога тапельца адшукалі праз 4 месяцы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика