Канікулярныя забавы
20.07.2011
—
ЧП
З цяжкімі нажавымі раненнямі дастаўлены ў Хойніцкую бальніцу 25-гадовы мужчына. Траўмы падчас скандалу яму нанёс сын сужыцелькі, вучань 10-га класа, на 9 гадоў маладзейшы за яго. Яшчэ адзін школьнік у Гомелі выкраў сілавыя кантрольныя кабелі коштам больш за Br2 млн з мабільнага бетоназмяшальнага вузла, які належыць прыватнаму прадпрыемству.
Ірына АСТАШКЕВІЧ.
.