Шэсць машын з цыгарэтнымі тайнікамі затрыманы на беларуска-літоўскай граніцы

Источник материала:  
19.07.2011 — ЧП

Гродзенскія пагранічнікі сумесна з супрацоўнікамі абласной падатковай інспекцыі на беларуска-літоўскай граніцы затрымалі адразу 6 аўтамабіляў, якія перавозілі буйную партыю цыгарэт. Аб гэтым БЕЛТА паведаміў начальнік прэс-службы Гродзенскай пагранічнай групы Сяргей Шумейка.

Чатыры жыхары Літвы і два беларусы спрабавалі перавезці кантрабандныя цыгарэты з Беларусі ў Літву праз пункт спрошчага пропуску "Парэчча". У пункце спрошчанага пропуску ажыццяўляецца беставарны праезд, таму праверку дакументаў і надгляд транспартных сродкаў праводзяць толькі пагранічнікі.

Цыгарэты былі схаваны ў розных частках аўтамабіляў, а таксама ў спецыяльна абсталяваных тайніках — у бензабаку, у газавым балоне, у спецыяльна прываранай каробцы пад заднім сядзеннем і ў бамперы. Усяго ў Доджы, Пежо і чатырох Фальксвагенах было схавана больш як 14,5 тыс. пачкаў цыгарэт "Фэст" з беларускай акцызнай маркай на агульную суму каля Br20,2 млн. За дапамогу ў перасячэнні граніцы без надгляду машын жыхар Ліды прапанаваў пагранічніку хабар у памеры $100.

Аўтамашыны і партыя цыгарэт, якая перавозілася ў іх, затрыманы да рашэння суда. Адносна 26-гадовага хабарадавальніка ўзбуджана крымінальная справа па арт. 431 ч.1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь "Дача хабару". Санкцыя артыкула прадугледжвае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Падатковыя махінацыі абышліся мінчаніну ў кругленькую суму

Супрацоўнікі падатковай інспекцыі Першамайскага раёна ў ходзе праверкі індывідуальнага прадпрымальніка, які ажыццяўляў аптовы гандаль нехарчовымі таварамі, што ўвозіліся з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, выявілі факты заніжэння ім падатковай базы падаходнага падатку з фізічных асоб, а таксама мясцовых падаткаў і збораў.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па горадзе Мінску, махінатару давялося пералічыць належныя па законе сумы. Акрамя таго, яго прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. Усяго па выніках праверкі мінчаніну даналічылі падаткі, зборы і пені на суму 8,7 млн рублёў, а таксама выставілі штраф у памеры 750 тыс. рублёў.

Наталля ВАВІЛАВА, "Мінск—Навіны".

"Мінск—Навіны".

←Шэсць машын з цыгарэтнымі тайнікамі затрыманы на беларуска-літоўскай граніцы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика