Узброены налёт на начную краму ў Гродна фіксавала відэакамера

Источник материала:  
15.07.2011 16:20 — ЧП

Узброены налёт на начную краму ў Гродна фіксавала відэакамера

Наша Ніва
Міліцыя па гарачых слядах раскрыла злачынства і затрымала падазраваемых.

Узброены налёт на начную краму ў Гродна фіксавала відэакамераУзброены напад на кругласутачны магазін па вуліцы Суворава ў Гродна быў здзейснены паміж 4 і 5 гадзінамі раніцы, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама. Невядомы ў масцы, узброены стрэльбай, падобнай да паляўнічай, пагражаючы прадаўцу, выкраў з крамы 170 тысяч рублёў выручкі і кораб цыгарэт. З месца злачынства ён з’ехаў на легкавіку цёмнага колеру. Падзеі ў краме зафіксавала відэакамера.

Ужо каля 10 гадзін раніцы следчыя высветлілі асобу ўласніка аўто. Яе гаспадыня аказалася знаёмай налётчыка. Экспертыза пацвердзіла, што менавіта гэтае аўто было ноччу на месцы злачынства. Неўзабаве быў затрыманы і галоўны выканаўца ўзброенага нападу. Ім аказаўся жыхар Гродзенскага раёна, беспрацоўны, не судзімы, 1990 года нараджэння. Па месцы жыхарства канфіскавана нарабаванае, а таксама паляўнічая стрэльба, якую накіравалі на экспертызу.

Па папярэдніх дадзеных, у разбойным нападзе ўдзельнічалі абое: дзяўчына чакала ў машыне, хлопец са стрэльбай дзейнічаў у краме. Роля кожнага высветліцца ў ходзе следства. Заведзена крымінальная справа па артыкуле "Разбой". 

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика