Ноччу на беразе ракі

Источник материала:  
15.07.2011 — ЧП

У р. Мухавец каля в. Залуззе (Жабінкаўскі раён) 12 ліпеня знайшлі цела жанчыны з сечанай ранай на патыліцы.

Жанчына прапала раней, з 9 ліпеня яе ўжо шукала міліцыя.

Падчас следства было высветлена, што забітая жыла ў Кобрыне і працавала афіцыянткай. А забіў жанчыну бульдазерыст з в. Перкі (Кобрынскі раён). Ноччу пара сядзела на беразе ракі і выпівала, а калі ўспыхнула сварка, мужчына забіў жанчыну і скінуў у раку. 21-гадовага забойцу затрымалі, а яго ахвяра была на пяць гадоў старэйшая.

Тут мак, а там каноплі

Падчас правядзення прафілактычнай кампаніі "Мак" на прысядзібным участку пенсіянеркі з в. Хадоркі (Івацэвіцкі раён) знішчана 40 кг дзікага маку.

А ў Пінску на пустцы побач з аўтадромам па вул. Брэсцкай спалілі 120 кг дзікіх канопляў.У Столінскім раёне непадалёку ад в. Лядзец на палігоне бытавых адходаў знішчылі ўжо 578 кг канопляў.

Сымон Свістуновіч.

←Родственники погибших на пожаре мясокомбината в Орше требуют привлечь к ответственности руководство

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика