Уцекачоў затрымалі агульнымі сіламі

Источник материала:  
13.07.2011 — ЧП

МУС Беларусі выказвае падзяку грамадскасці за дапамогу ў вышуку і затрыманні злачынцаў, якія 27 чэрвеня збеглі з ізалятара часовага ўтрымання Асіповіцкага РАУС.

На момант уцёкаў двое мясцовых жыхароў — Ш. (1978 г.н., раней неаднаразова судзімы) і Г. (1987 г.н., раней неаднаразова судзімы) былі асуджаны за крадзеж і дастаўляліся ў вышэйназваны аддзел міліцыі для правядзення следчых дзеянняў. На месца здарэння тэрмінова выбыла кіраўніцтва УУС Магілёўскага аблвыканкама, спецыялісты МУС. Асабовы склад асіповіцкай міліцыі быў падняты па трывозе. Да пошукавых мерапрыемстваў прыцягваліся і ваеннаслужачыя. Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў ад грамадзян была атрымана інфармацыя, дзякуючы якой 2 ліпеня праваахоўнікі затрымалі спадара Г. Бегламу злачынцу актыўна дапамагаў хавацца ад міліцыі яго знаёмы. У дачыненні да апошняга заведзена крымінальная справа, сам ён узяты пад варту. 11 ліпеня ў лясным масіве каля вёскі Дварок Асіповіцкага раёна быў затрыманы і Ш. Як і ў першым выпадку, не без дапамогі мясцовых жыхароў. Зараз абодва ўцекачы зноў размешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання Асіповіцкага РАУС.

Святлана БАРЫСЕНКА.

←Милиционера, изнасиловавшего несовершеннолетнюю, приговорили к восьми годам лишения свободы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика