Усё вакол дзяржаўнае?
14.06.2011
—
ЧП
За ноч рабочы КСУП "Ульянава", што ў Буда-Кашалёўскім раёне, разам з непрацуючым сябрам выкралі з поля ля вёскі Буда-Люшава 11 рулонаў сена. 4 мяшкі кукурузнага насення агульнай вагой амаль 68 кг сцягнула з поля ля вёскі Краўцоўка Гомельскага раёна раней судзімая супрацоўніца саўгас-камбіната "Сож". А вось у Калінкавіцкім раёне свае ж супрацоўнікі абакралі склад СВК "Ліпава" ў вёсцы Вязавіца. 200 кг насення кукурузы сталі іх здабычай.
Ірына АСТАШКЕВІЧ.