З кавярні эвакуіравалі каля 100 чалавек

Источник материала:  
14.06.2011 — ЧП

Арыштаваны наведнік віцебскай кавярні "Тэатральнай", які паведаміў прадстаўніку адміністрацыі, што закладзеныя ім 2,2 кг тратылу неўзабаве выбухнуць.

Як паведаміў "Звяздзе" пракурор Кастрычніцкага раёна горада Віцебска Уладзімір Шалухін, гэта было а трэцяй гадзіне ночы. Супрацоўнікі кавярні адразу прынялі ўсе неабходныя меры па эвакуацыі наведвальнікаў і персаналу. Сапёры пасля карпатлівых пошукаў выбуховых рэчываў нічога не знайшлі. Кліент, які паведаміў пра тратыл, арыштаваны. У дачыненні да яго заведзена крымінальная справа. Высветлілася, што ён знаходзіўся ў нецвярозым стане. Мужчына за свае дзеянні можа быць пазбаўлены волі тэрмінам да пяці гадоў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←Депутат сельсовета оплатила курсы вождения, похитив деньги у работодателя

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика