П'яныя ўцёкі

Источник материала:  
14.06.2011 — ЧП

12 чэрвеня ўначы пад Магілёвам п'янага кіроўцу ўдалося спыніць толькі стрэламі па колах.

Як паведамілі ў Магілёўскай ДАІ, кампанія маладых людзей з Быхава прыехала ў абласны цэнтр, каб павесяліцца ў начным клубе. П'яныя і задаволеныя, восем чалавек (большасці — толькі 18 гадоў) загрузіліся ў "Міцубісі" і рушылі дадому. Але нецвярозым аказаўся і 26-гадовы вадзіцель, які ўжо быў пазбаўлены правоў з прычыны п'янства за рулём. Спыніць аўтамабіль на начных вуліцах горада супрацоўнікі ДАІ спрабавалі некалькі разоў, аднак кіроўца толькі дадаваў газу. У выніку давялося ўжыць надзвычайныя меры: пад вёскай Красніца Магілёўскага раёна стрэлілі ў паветра, а потым па колах. Цяпер кіроўцу за п'яныя ўцёкі пагражаюць не проста буйныя штрафы, але і крымінальны пераслед.

Ілона Іванова.

←Депутат сельсовета оплатила курсы вождения, похитив деньги у работодателя

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика