З нажом на аўтамабілі

Источник материала:  
14.06.2011 — ЧП

9 чэрвеня зранку нарад ДАІ спыніў "Фіят Дуката", вадзіцель якога прад'явіў дакументы на аўтамабіль і грамадзянскі пашпарт іншага чалавека. Ён патлумачыў, што стрыечны брат, маўляў, даў пакатацца. Праўда, чамусьці ў замку запальвання замест ключа быў нож!

Але на шкле, дарэчы, знайшлася аб'ява аб продажы аўтамабіля, гаспадар якога, як высветлілася, не толькі не меў стрыечнага брата, але і думаў, што яго "Фіят" спакойна начуе на паркоўцы каля гіпермаркета. Такім чынам, магіляўчанін даведаўся ад ДАІ не толькі пра згон свайго "Фіята", але ўжо і пра затрыманне злодзея (дарэчы, яшчэ і нецвярозага) з аўтамабілем.

У мужчыны, які ўжо раней быў асуджаны за згон транспарту, знайшлі таксама рэчы з іншых аўтамабіляў, узламаных у гэтую ж ноч. Паводле інфармацыі Магілёўскай ДАІ, сёлета ў Магілёве ўжо выкрылі 6 згоншчыкаў.

Ілона Іванова.

←Депутат сельсовета оплатила курсы вождения, похитив деньги у работодателя

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика