Нежартоўная аварыя
14.06.2011
—
ЧП
Спалучэнне слоў "Мерседэс" і "Запарожац" звычайна выклікае ўсмешку. Многія адразу ўспамінаюць жарты, анекдоты пра гэтыя аўтамабілі розных класаў. Зусім іншую рэакцыю будзе выклікаць згадка пра гэтыя машыны ў 24-гадовай мінчанкі, што 10 чэрвеня трапіла ў аварыю.
Трагедыя адбылася на 92-м кіламетры аўтадарогі "Мінск—Гродна" ў Іўеўскім раёне. Маладая жыхарка сталіцы толькі сёлета ў студзені атрымала пасведчанне кіроўцы. Яна рэдка садзілася за руль і таму не мае дастатковых навыкаў ваджэння. А на гэты раз, паводле папярэдняй інфармацыі, адцягнула ўвагу ад кіравання. На паласе разгону яе пазадарожнік урэзаўся ў спадарожны "Запарожац". Магутным ударам джып "Мерседэс" вагой больш за тры тоны змяў малалітражны аўтамабіль і, надаўшы паскарэнне, скінуў яго ў кювет. 62-гадовы кіроўца "Запарожца", які, хутчэй за ўсё, вяртаўся з працы, памёр на месцы. Першапачаткова дама сказала, што не зразумела, ехаў той аўтамабіль або стаяў, паколькі падымала акуляры, якія ўпалі. Потым заявіла, што "Запарожац" выехаў на яе паласу руху. Прычыны ДТЗ высветліць следства, а пакуль заведзена крымінальная справа, і сярод іншых пакаранняў адпаведным артыкулам кодэкса прадугледжана пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў.Алег Дук, старшы інспектар УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.