Непрацуючым захацелася ласяціны

Источник материала:  
02.06.2011 — ЧП

У чатыры гадзіны раніцы, пасля паведамлення ад работнікаў Чэрыкаўскага лясгаса пра незаконнае паляванне паблізу вёскі Ляхаўшчына Чавускага раёна, работнікі Мсціслаўскай міжрайінспекцыі ў лясным масіве затрымалі аўтамабіль "Фальксваген Гольф", у багажніку якога знаходзілася мяса лася і тушка зайца-русака — усяго 210 кілаграмаў дзічыны.

У салоне машыны былі тры непрацуючыя грамадзяніны. Дакументаў на законнае валоданне трафеямі ў іх не было. Адзін з парушальнікаў даў пісьмовыя тлумачэнні, што каля вёсак Касары і Каменка незаконна падстрэліў лася і зайца, пасля чаго па тэлефоне выклікаў сваіх знаёмых для аказання дапамогі ў разборы тушы і дастаўцы мяса да дому. Аналагічныя тлумачэнні далі і два іншыя браканьеры. Мяса, паляўнічая стрэльба ІЖ-18 канфіскаваныя. Шкода ацэненая ў асабліва буйным памеры (на 4,2 мільёна рублёў), вырашаецца пытанне аб крымінальнай адказнасці.

Арсенал у схованках

Работнікі Бабруйскай міжрайінспекцыі затрымалі непрацуючага грамадзяніна, жыхара вёскі Кароўчана Быхаўскага раёна, які з выкарыстаннем лодкі лавіў рыбу забароненымі прыладамі — сеткамі. Падчас агляду жылля парушальніка было знойдзена і канфіскавана шэсць паляўнічых патронаў калібру 16 міліметраў, 200-грамовая бляшанка з порахам "Сокал". Усё гэта захоўвалася без адпаведнага дазволу. За браканьерства на грамадзяніна складзены адміністрацыйны пратакол, па факце незаконнага захоўвання боепрыпасаў міліцыя праводзіць разбор.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Жителя Барановичского района, расстрелявшего из ружья троих человек, приговорили к 25 годам тюрьмы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика