Уцечка аміяку на Маладзечанскай масласырбазе. Адзін чалавек шпіталізаваны

Источник материала:  
24.05.2011 — ЧП

Уцечка пароў аміяку была з халадзільнай устаноўкі, што знаходзіцца на складзе для захоўвання замарожанай прадукцыі. Канцэнтрацыя склала 600 мг/м куб. пры дапушчальнай норме 20 мг/м куб. Пары аміяку за межы склада не выйшлі.

Сяргей РАСОЛЬКА.

У пажары загінула трое малалетніх дзяцей

Жудасная трагедыя, якая забрала жыцці трох малалетніх дзяцей, здарылася ў нядзелю ў вёсцы Вялікая Кракотка Слонімскага раёна, паведамляе прэс-служба Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС.

Каля шасці гадзін раніцы бацька пайшоў на працу, а крыху пазней хату пакінула маці. Дзеці (сямігадовая Наталля, пяцігадовая Таццяна і трохгадовы Вадзім) засталіся адны. Суседзі заўважылі шызы дым, што выбіваўся з-пад даху дома № 15, паведамілі аб пажары ў МНС і паспрабавалі ўвайсці ў хату, аднак дзверы былі замкнутыя. Непадалёк пражывае дзядуля малых. Калі ён даведаўся аб пажары, то кінуўся да ўнукаў, але... Пакой быў напоўнены едкім дымам, тлелі драўляныя перагародкі, коўдра і адзенне на падлозе. Дзядуля вынес дзяцей на свежае паветра, аднак рэанімацыйныя мерапрыемствы, што праводзіліся выратавальнікамі і медыкамі, не вярнулі іх да жыцця. Урач канстатаваў іх смерць. Паводле папярэдняй версіі, прычына пажару — дзіцячае свавольства з агнём. Сям'я, дзе адбылася трагедыя, характарызавалася як "цяжкая", бацька і маці злоўжывалі спіртным і не рэагавалі на неаднаразовыя просьбы і патрабаванні розных службаў, у тым ліку і МНС, навесці парадак у доме і заняцца дзецьмі. Дарэчы, законам прадугледжана крымінальная адказнасць за пакіданне ў небяспецы дзяцей, нават з пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў. Але хіба ж можа быць больш жорсткае пакаранне, чым страта траіх дзяцей?

Барыс ПРАКОПЧЫК.

Загінуў шасцікласнік

Каля вёскі Вялікія Кругловічы Ганцавіцкага раёна ёсць вадаём. Там і сабраліся 12-13-гадовыя хлопчыкі ў адзін з цёплых дзён. Адзін шасцікласнік з гэтай кампаніі вырашыў адкрыць купальны сезон. Але ў халоднай яшчэ вадзе стаў тануць, а таварышы не паспелі выцягнуць яго з вады.

Начная трагедыя

У Івацэвіцкім раёне пад коламі грузавіка загінулі два матацыклісты. Аварыя на трасе Івацэвічы-Пінск каля вёскі Гічыцы здарылася ў тры гадзіны ночы. Вялікагрузны "Мерседэс" "дагнаў" матацыкл, якім кіраваў 28-гадовы мясцовы жыхар. У выніку сутыкнення матацыкліст і яго пасажыр-равеснік загінулі на месцы. Аб здарэнні ў міліцыю паведаміў кіроўца грузавіка, 50-гадовы мінчанін. Як паведамілі ў Брэсцкім абласным упраўленні ДАІ, сёлета ў вобласці гэта 13-е ДТЗ з удзелам матацыклістаў. Пяць чалавек загінула, 12 атрымалі раненні.

Яна СВЕТАВА.

Ніхто не ведае свайго часу

У в. Любішчыцы (Івацэвіцкі раён) 80-гадовую пенсіянерку напаткала нечаканая смерць. Жанчына выходзіла з хаты, зачапілася за металічны крук дзвярэй і задушылася адзеннем.

Мыў бутэлькі

Беспрацоўны з в. Моравіль (Бярозаўскі раён) пайшоў на возера, якое знаходзіцца побач з вёскай, мыць бутэлькі і дадому не вярнуўся. 47-гадовы мужчына ўтапіўся.

Сымон СВІСТУНОВІЧ.

←Майская гроза в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика