Незвычайнае дарожна-транспартнае здарэнне зафіксавана ўчора днём у Мінску на вуліцы Куйбышава ў раёне Камароўскага рынка: аўтамабіль абрынуўся ўніз з вышыні пятага ўзроўню "Паркінга".
!["Мерседэс" ляцеў з вышыні...](http://www.21.by/pub/news/2011/05/1304629244551023.jpg)
Як паведаміла карэспандэнту нашай газеты старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе ДАІ Савецкага раёна Марыя Дзьякава, "Мерседэс " 2003 года выпуску прабіў агароджу і ўпаў на казырок другога паверха гандлёвага цэнтра. За рулём аўтамабіля знаходзілася 31-гадовая жанчына, якая ў выніку здарэння атрымала пералом сківіцы і чэрапна-мазгавую траўму і была змешчана ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі. Прычыны ДТЗ высвятляюцца.
Ігар ГРЫШЫН.