Порах замест кавы
Слоік з-пад кавы, запоўнены порахам (400 г) знайшлі міліцыянеры ў кватэры 30-гадовага жыхара Рагачова. У Жлобінскую міліцыю паступіла ананімная інфармацыя аб боепрыпасах на звалцы ля вёскі Праскурня. Пры выездзе на месца яна пацвердзілася — было знойдзена 800 патронаў.
У Мазырскі РАУС тэлефанавала жанчына, якая паведаміла, што хоча добраахвотна выдаць выбуховае рэчыва. Тратылавая шашка з узрывальнікам армейскага ўзору знаходзілася ў будынку выратавальнай станцыі на беразе ракі Прыпяць.
Вартаўнік турыстычнай базы аднаго з мазырскіх прадпрыемстваў у вёсцы Балажэвічы па месцы працы незаконна захоўваў незарэгістраваную малакаліберную вінтоўку "Voere" вытворчасці Германіі і 97 патронаў да яе. Вялізны арсенал зброі быў знойдзены і ў жыхара Калінкавіч, які незаконна набыў і захоўваў па месцы свайго жыхарства сем пісталетаў розных мадэляў, 128 патронаў рознага калібру. Гэта толькі частка вынікаў у межах аперацыі "Арсенал", якая праходзіць на Гомельшчыне.
Ірына АСТАШКЕВІЧ.