Гандлярка скрала на працы больш за 67 мільёнаў

Источник материала:  
20.04.2011 — ЧП

У дачыненні работніцы крамы Віцебскага райпа, якая прысвоіла 67,3 мільёна рублёў, заведзена крымінальная справа. Як высветлілі супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Першамайскага раённага аддзела ўнутраных спраў, гэтая гандлярка, якая таксама выконвала абавязкі па складанні справаздач і іншай дакументацыі, прысвойвала грашовую выручку крамы.

Рабіла яна гэта на працягу сямі месяцаў. Парушальніцу закона вызвалілі ад пасады. Дарэчы, страту яна ўжо кампенсавала. І гэта, безумоўна, можа паўплываць на вынясенне прысуду.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

З пажару пачаўся дачны сезон

у садова-агародніцкім таварыстве "Гамяльчанка" ля вёскі Кантакузаўка Гомельскага раёна. Раніцай загарэўся дом з дошак, які належыць 57-гадоваму грамадзяніну. Гаспадар, які на гэты час знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, спрабаваў сам патушыць пабудову, але ж толькі атрымаў апёкі рукі і вуха. Са слоў суседзяў, мужчына любіць выпіць, дарэчы, як і жанчына з Рэчыцы, якую давялося выратоўваць спецыялістам МНС. Трохпакаёвая кватэра грамадзянкі, якая знаходзіцца на другім паверсе дзевяціпавярховага панэльнага дома, загарэлася ўдзень. П'яная 56-гадовая гаспадыня толькі спужалася і крыху нанюхалася чаднага газу. Прычынай пажару традыцыйна стала непатушаная цыгарэта.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

У агні пацярпелі дзеці

У прыватным доме па вуліцы Леніна ў Жабінцы загарэлася ўдзень. У доме знаходзілася двое дзяцей: аднаму тры гады, другому восем месяцаў. Іх маці ненадоўга адлучылася на пошту.

Паводле слоў памочніка начальніка Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргея Машнова, разглядаецца версія дзіцячай забавы з агнём. Пажар заўважыў выпадковы мінак. Ён і выклікаў выратавальнікаў. Пажарныя знайшлі дзяцей у іх пакоі. Малы знаходзіўся ў дзіцячым ложку, большы залез за гэты ложак да сцяны. Дзеці атруціліся чадным газам і атрымалі апёкі верхніх дыхальных шляхоў. Яны былі змешчаны ў рэанімацыю і падключаны да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Яна СВЕТАВА.

  Аўтацягнік у кювеце

У выніку выбуху пярэдняга кола выехаў з дарогі і апынуўся ў кювеце аўтацягнік "Вольва", які ехаў з Літвы ў напрамку беларускай сталіцы. Здарэнне адбылося на аўтамагістралі недалёка ад вёскі Крэва. Вадзіцель не пацярпеў.

 

Нават не паспеў зарэгістраваць...

Жыхар Бярозаўкі Лідскага раёна спрабаваў ехаць на адным коле матацыкла, аднак няправільна выбраў хуткасць і наехаў на бардзюрны камень, пасля чаго ўрэзаўся ў металічную агароджу. Яго шпіталізавалі са шматлікімі траўмамі, паведамляе Гродзенская абласная Дзяржаўтаінспекцыя.

На Гродзеншчыне гэта першая з пачатку года аварыя з удзелам матацыкліста. Прычым віноўнік добра знаёмы супрацоўнікам ДАІ: за апошнія тры гады спынена 19 парушэнняў правілаў дарожнага руху, здзейсненых ім, у тым ліку 10 фактаў перавышэння хуткасці на аўтамабілях. А на гэты раз ён "вызначыўся" на матацыкле "Кавасакі", які прывёз з-за мяжы... у той жа дзень і нават не паспеў зарэгістраваць.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

 

УКРАЛІ КАНЯ З ВОЗАМ

Ноччу рабаўнікі зламалі замок і залезлі ў хлеў жыхара вёскі Шылавічы Слонімскага раёна, адкуль яны скралі каня. Разам з канём зладзеі прыхапілі і воз, які стаяў на падворку. Каб не быць дагнанымі гаспадаром, невядомыя, на ўсякі выпадак, парэзалі правады ў матацыкле, які стаяў каля хлява, а самі з'ехалі ў невядомым кірунку.

Сяргей ЧЫГРЫН.

←В Минске семейная пара за два года выманила у своих знакомых миллиард рублей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика