Хацелі за мяжу
На кантрольнай паласе памежнікі выявілі сляды, якія вялі ў бок беларуска-польскай мяжы.
Неўзабаве ўдалося затрымаць і парушальніка. Ім аказаўся жыхар Грознага. Пры ім былі прадукты, запасное адзенне і мабільнік. Затрыманы растлумачыў, што ён заблукаў.
А на пункце пропуску "Брэст" быў затрыманы яшчэ адзін 32-гадовы чачэнец — у яго быў чужы пашпарт. Пры вобыску знайшлі і сапраўдны дакумент, у якім стаяў штамп аб дэпартацыі з нашай краіны. Раней чачэнца затрымлівалі смаргонскія памежнікі на мяжы з Літвой.
Сымон СВІСТУНОВІЧ.
Канфіскавалі марыхуану і амфетамінУ Віцебску заведзена крымінальная справа ў дачыненні да 22-гадовага мясцовага жыхара, у якога знайшлі наркотыкі. У яго канфіскавалі 14,1 грама амфетаміну і 8,7 грама марыхуаны.
Начальніку далі хабарПрыгаворам суда Кастрычніцкага раёна горада Віцебска асуджаны грамадзянін, які, працуючы начальнікам аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Обальскага керамічнага завода, у маі мінулага года атрымаў незаконнае ўзнагароджанне за павялічэнне гандлёвай надбаўкі да цаны, а таксама за далейшае суправаджэнне паставак аўтамабільных шын ад камерцыйнай структуры.
Як паведамілі "Звяздзе" ў Камітэце дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці, абвінавачаны не толькі поўнасцю прызнаў сваю віну, але і актыўна спрыяў расследаванню крымінальнай справы.
За атрыманне хабару ён асуджаны да пакарання ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 3 гады 6 месяцаў.
Сабака затрымаў... "судовых экспертаў"У Віцебску нарад Кастрычніцкага аддзела дэпартаменту "Ахова" з прымяненнем службовага сабакі затрымаў двух мужчын, якія скралі з будынку медыцынскай судовай экспертызы па Віцебскай вобласці інструменты на агульную суму больш за 1,1 мільёна рублёў. Высветлілася, што злодзеі трапілі ў памяшканне праз незачыненае акно. Затрыманыя, як высветлілася, ужо раней судзімыя, беспрацоўныя мясцовыя жыхары.
Аляксандр ПУКШАНСКІ.