Вывозілі рыбу і драўніну

Источник материала:  
09.04.2011 — ЧП

Работнікі аператыўнага рэагавання Дзяржінспекцыі і Бярозаўскай міжрайінспекцыі пры выездзе з тэрыторыі аддзялення "Белаазёрскае" ААТ "Сялец" прыпынілі для праверкі "ВАЗ-2121" і грузавік "ГАЗ-52".

Першым кіраваў начальнік названага аддзялення, другім — вадзіцель гэтай рыбнай гаспадаркі. Пры аглядзе ў багажніку легкавога аўтамабіля была знойдзена свежая азёрная рыба агульнай вагой 5 кілаграмаў, у кузаве грузавога — агульнай вагой каля 100 кілаграмаў. У кузаве таксама знаходзілася 12 рыбакоў з брыгады прамысловай лоўлі СВК "Спорава". Дакументаў, што пацвярджалі б законнасць валодання рыбай, ніхто прад'явіць не змог...

А на аўтадарозе Покаць — Залессе Чачэрскага раёна работнікі Гомельскай аблінспекцыі затрымалі аўтамабіль "КАМАЗ", які перавозіў дзелавую драўніну без суправаджальных дакументаў. Груз суправаджаў жыхар Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі, прыватны прадпрымальнік. У дзеяннях расіяніна праглядаўся састаў злачынства (крадзеж), таму выкліканыя міліцыянеры аўтамабіль з лесам даставілі на штрафстаянку Чачэрскага РАУС, у райаддзел для далейшага разбору патрапілі і індывідуальны прадпрымальнік, і вадзіцель аўтамабіля.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Житель Ляховичского района ударил жену участкового и получил два года ограничения свободы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика