Палілі траву — спалілі хаты

Источник материала:  
08.04.2011 — ЧП

Дзве нежылыя хаты і адрына ў вёсцы Гдзень Брагінскага раёна гарэлі адкрытым полымем, калі выратавальнікі прыехалі іх тушыць. Хутчэй за ўсё, як лічаць у прэс-службе Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, хтосьці з суседзяў вырашыў пазбавіцца ад смецця на сваім двары самым простым, але небяспечным шляхам — падпальваннем. Але ж полымя межаў не ведае, і агонь перакінуўся на суседнія ўчасткі. Падобныя выпадкі зафіксаваны і ў Лоеўскім раёне. А ў Гомельскім раёне выратавальнікі абаранілі дачны будынак, які агонь па той жа прычыне атачыў з усіх бакоў.

У сувязі з абвастрэннем пажаранебяспечнай сітуацыі на Гомельшчыне супрацоўнікі МНС актывізавалі правядзенне рэйдаў па выяўленні фактаў спальвання травы. Кіраўнік прэс-службы Руслан Габрылёў нагадвае, што гэта парушэнне вядзе да адміністрацыйнай адказнасці — буйнога штрафу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

←Новое землетрясение в Японии вызвало угрозу цунами

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика