Выцягнуў з кішэні больш за 21 млн

Источник материала:  
05.04.2011 — ЧП

Добра "пажартаваў" 1 красавіка падчас застолля на дачы з гаспадара яго знаёмы: з кішэні курткі ў першага знікла буйная сума грошай.

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінаблвыканкама, мужчыны бавілі час у дачным доме ў вёсцы Забалоцце, што ў Пухавіцкім раёне. У пэўны момант гаспадар дома, 35-гадовы сталічны жыхар, выявіў, што з кішэні яго курткі знікла 4 500 долараў ЗША і 71 тысяча 300 расійскіх рублёў. Пацярпелы звярнуўся па дапамогу ў міліцыю і выказаў падазрэнне, што грошы маглі "прыліпнуць" да рук другога бяседніка, 48-гадовага мінчаніна. На шчасце ўладальніка буйной сумы, праваахоўнікі адшукалі зніклае багацце і канфіскавалі.

Ігар ГРЫШЫН.

←Разбившимся в Конго самолетом ООН управлял грузинский экипаж

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика