Люстэрка — прычына пажару!

Источник материала:  
22.03.2011 — ЧП

У Віцебску ў новым "спальным" мікрараёне Білева ў шматпавярховым доме адбыўся па-свойму ўнікальны пажар, прычынай якога стала... настольнае люстэрка. Такога здарэння нават вопытныя пажарныя не прыгадваюць.

— Пажарных выклікала гаспадыня кватэры, якая вярнулася з работы вечарам. Яе і мужа ўвесь дзень у кватэры не было. Згарэлі ў ёй плед і бялізна на ложку, сцены пачарнелі ад дыму. Пачалі шукаць крыніцу пажару. Ніводзін з электрапрыбораў, як устанавілі спецыялісты, не быў уключаны — расказвае "Звяздзе" Аляксандр Давідовіч, старшы інспектар групы прапаганды і навучання Віцебскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях. — Звярнулі ўвагу на люстэрка на трумо ля акна. Люстэрка гэтае не зусім звычайнай формы — выпуклай, як лінза. Яно насамрэч магло факусіраваць сонечны прамень на тое, што было на ложку. Ад сонечных прамянёў, якія праходзілі праз люстэрка, і пачалося тленне... Маштабнага пажару ў кватэры не адбылося, бо ўсе вокны і фортачкі былі зачынены.

Потым праводзілі эксперымент з гэтым люстэркам. Апошняе ставілі так, каб пад вуглом на яго трапілі прамяні сонца. І ўжо праз нейкі час пачыналася тленне пад матэрыяй, якую клалі недалёка ад яго. Пра краіну-вытворцу люстэрка сказаць нешта цяжка, бо люстэрка таксама "пачарнела" падчас тлення.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←Черный день календаря

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика