Ад электрапліткі загарэлася коўдра
12.03.2011
—
ЧП
11 сакавіка ўначы ў інтэрнаце Магілёўскага архітэктурна-будаўнічага каледжа адбыўся пажар. Ён быў выяўлены сістэмай аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі "Маланка" ў адным з пакояў на 3 паверсе. Дзяўчына пакінула ўключанай электраплітку, ад якой загарэлася коўдра. У пакоі жывуць студэнткі з Туркменістана, якія прынялі неабходныя меры для тушэння пажару. З-за задымлення з паверха давялося эвакуяваць 27 чалавек, ніхто не пацярпеў.
Ілона Іванова.