Не сядай у выпадковую машыну
12.03.2011
—
ЧП
А 37-гадовая брастаўчанка "злавіла" машыну на дарозе і хацела хутчэй даехаць дадому. Толькі хутчэй не атрымалася. Кіроўца завярнуў у глухі двор і пад пагрозай расправы адабраў у пасажыркі тры залатыя пярсцёнкі, два бранзалеты, ланцужок з кулонам — усяго на суму больш за 7 мільёнаў рублёў. Хутка рабаўніка затрымалі. Ім аказаўся 24-гадовы брастаўчанін, раней судзімы за крадзяжы.
Яна СВЕТАВА.