Здай "арсенал". Пазбаўся праблем

Источник материала:  
10.03.2011 — ЧП

З 9 па 13 сакавіка ў сталіцы будуць праводзіцца аператыўна-прафілактычныя комплексныя мерапрыемствы "Арсенал" па добраахвотнай здачы насельніцтвам зброі і боепрыпасаў.

Звяртацца па гэтым пытанні неабходна ў Першамайскае РУУС г. Мінска на адрас: зав. Інструментальны, 5. Тэлефоны: 280 97 31, 280 02 02, 280 24 42. Упраўленне ўнутраных спраў адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска нагадвае, што асобы, якія добраахвотна здалі зброю і боепрыпасы ў органы ўнутраных спраў, вызваляюцца ад адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 

На пажары загінуў гаспадар кватэры

Пра пажар у васьмікватэрным цагляным двухпавярховым жылым доме ў вёсцы Гасцілавічы ўвечары ў Лагойскае раённае падраздзяленне МНС паведаміла суседка.

На месцы работнікі МНС з кватэры на першым паверсе выратавалі гаспадара, пенсіянера, якога перадалі брыгадзе "хуткай дапамогі". Аднак па дарозе ў раённую бальніцу ён сканаў... Работнікамі МНС на лесвіцы з кватэры на другім паверсе была таксама выратаваная вучаніца 1 класа. Яна не пацярпела. На момант пажару дзяўчынка была дома па прычыне хваробы, а бацькі знаходзіліся на працы. У выніку пажару выгараў пакой 3х4 метра, закураныя сцены і столь трохпакаёвай кватэры на першым паверсе. Мяркуецца, што прычынай здарэння стала неасцярожнасць з агнём загінулага.

 

Пенсіянер паляваў з петлямі

Факт незаконнай здабычы зайца-русака і казулі на тэрыторыі Нацыянальнага парка "Нарачанскі" сумесна ўстанавілі работнікі Мядзельскіх міжрайінспекцыі і РАУС, супрацоўнікі самога парку.

Браканьерам аказаўся пенсіянер — мясцовы жыхар. "Паляваў" ён з дапамогай металічных петляў. У парушальніка канфіскаваныя тры пятлі і мяса дзічыны агульнай вагой 15 кілаграмаў. Заведзена крымінальная справа. Шкода складае амаль 2,5 мільёна рублёў. Парушальнік пакрыў яе добраахвотна і ў поўным аб'ёме.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

←Юные велосипедисты пострадала в ДТП на Минской кольцевой автодороге

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика